Праверку па факце смерці лыжніка ў Сілічах плануюць працягнуць на 3 месяцы
Тэрміны пракурорскай праверкі па факце смерці лыжніка ў гарналыжным курорце "Сілічы" могуць быць падоўжаныя. Сёння следчыя Лагойскай пракуратуры пададуць папярэднія вынікі ў пракуратуру Мінскай вобласці і будуць прасіць аб падаўжэнні праверкі яшчэ на 3 месяцы.
Яны растлумачылі, што "да цяперашняга часу не гатовая ні адна з трох прызначаных экспертыз: судова-медыцынская, аўтатэхнічная і крыміналістычная", паведамляе “Інтэрфакс”.
У пракуратуры таксама адзначылі, што ўжо завершаныя допыты сведак здарэння, апытаны кіроўца снегаходу. Дарэчы, кіроўца, які атрымаў траўмы падчас сутыкнення, ужо выпісаўся з лякарні і праходзіць лячэнне амбулаторна.
Нагадаем, 15 студзеня ў Сілічах на гарналыжнай трасе снегаход збіў лыжніка, які сканаў ад атрыманых траўм.