Прайшоў Круглы стол з нагоды новага дня барацьбы працоўных за свае правы
У Брэсце прайшоў Круглы стол з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за годныя ўмовы працы, які адбудзецца 7 кастрычніка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з яго арганізатараў, кіраўнік абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў. Лазарэнкаў адзначыў, што ў Беларусі мінімальны заробак не супадае з пражытковым мінімумам. За асабліва шкодныя ўмовы працы яшчэ трэба адбіць сабе ў наймальніка матэрыяльную кампенсацыю. На Захадзе ж пытанне стаіць іначай: каб шкоды для чалавека наогул не было. Гэтай ідэі служыць новае свята, распавёў Лазарэнкаў