Праз аварыю ў Магілёве ўтварыўся затор у два кіламетры

Адразу пяць аўтамабіляў сутыкнуліся на мосце праз Дняпро 22 кастрычніка. Спярша ў парапет моста ўехаў "Форд". Пасля на вялікай хуткасці сутыкнуліся яшчэ тры аўтамабілі.
Апошнім удзельнікам аварыі стаўся аўтацягнік MAN, інфармуе БелаПАН. Праз аварыю ўтварыўся затор. Яго даўжыня даходзіла да двух кіламетраў.

У аварыі ніхто не пацярпеў. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў магілёўскай абласной ДАІ.

Супрацоўнік ДАІ: "Там былі тры ДТП. Усе самі па сабе ў адзін час. Людзі не пацярпелі. Рух не перакрывалі, арганізавалі аб’езд".