Праз брэсцкую мытню спрабавалі перавезці каля 4 тысяч таблетак экстазі
Каля 4 тысяч таблетак экстазі спрабавалі перавезці праз брэсцкую мытню. Іх знайшла кіналагічная служба ў пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" падчас агляду салона рэйсавага аўтобуса, які ехаў з Нямеччыны ў Расію. Агульная вага таблетак - 1,2 кг, яны каштуюць на "чорным" рынку каля 60
тысяч долараў. Таблеткі былі герметычна ўпакаваныя і былі схаваныя
сярод прадуктаў харчавання. Ніхто з пасажыраў не назваў груз сваім,
інфармуе БелаПАН.