Праз Гомельскую мытню спрабавалі правезці нямецкую зброю

Гомельскія мытнікі ў пункце "Новая Гута" затрымалі легкавы аўтамабіль, што ішоў праз “зялёны калідор” на тэрыторыю Ўкраіны. У багажным аддзяленні аўто знайшлі 3 магазіны да кулямёта MG-34 часоў Другой сусветнай вайны, а таксама 2 кантэйнеры для іх пераноскі. Апроч таго, паводле інфармацыі Гомельскай мытні, у машыне знайшлі тры зменныя ствалы-макеты да кулямёта MG-34, кепка і палявая пілотка са свастыкай, 2 муляжы-макеты пісталета ТТ у камплекце з магазінамі і кабурамі.
 
Усе знойдзеныя рэчы канфіскаваныя, а па факце здарэння распачалі адміністрацыйны разгляд.