Праз смерць Рамана Лукашука адмянілі гандбольны матч 16 верасня
На аўторак 16 верасня быў прызначаны матч паміж нацыянальнай камандай Беларусі і БГК імя Мяшкова.
Як паведамляе сайт handball.by, цяпер гэтая сустрэча адмененая.
Нагадаем, што 22-гадовы гулец СКА і нацыянальнай гандбольнай зборнай Раман Лукашук памёр 14 верасня. Перад гэтым яго прывезлі ў рэанімацыю "з бытавой траўмай пазваночніка", якую ён атрымаў на выхадзе з начнога клуба. Лекары змагаліся за жыццё хлопца сем дзён.
Спецыялісты прагназавалі, што з Лукашука можа вырасці вялікі гулец.