Празрыстасць выбараў забяспечаць міліцыянты, а не празрыстыя скрынкі
Празрыстасць беларускіх выбараў ніякім чынам не залежыць ад прызрыстасці скрынак для галасавання. Такое меркаванне выказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў адказ на пытанне пра адсутнасць такіх скрынак на большасці выбарчых участках.
Ярмошына: “Нельга паміж празрыстасцю скрыняў для галасавання і празрыстасцю выбараў ставіць знак роўнасці. Як вы разумееце, тады вельмі літаральна трэба разумець адкрытасць выбарчага працэсу. Паколькі наша заканадаўства ўвогуле не ўдакладняе, з якога матэрыялу павінна быць скрынка для галасавання, то гэта дыскусія мае палітычны характар. І не мае ніякіх адносінаў да выбарчага працэсу”.
На думку старшыні ЦВК, апячатаныя ў прысутнасці назіральнікаў скрыні для галасавання і ахова гэтых скрынак міліцыянтамі – найлепшая гарантыя ад парушэнняў і фальсіфікацый. А размовы пра тое, што ўсе фальсіфікацыі адбываюцца ноччу на выбарчых участках, назвала прыдумкамі тых, хто рыхтуецца да паразы.