Прэмія за залаты алімпійскі медаль падвышаная са 100 да 150 тысяч долараў
Указам Аляксандра Лукашэнкі №333 падвышаныя прызавыя выплаты беларускім спартоўцам. Прэмія за залаты медаль на XXX летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане і ХХII зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы складзе 150 тысяч долараў ЗША, за срэбны — $75 тысяч, за бронзавы — $50 тысяч. Раней прэмія за залаты медаль была ў 1,5 разы меншай і складала 100 тысяч долараў.
Прызёры Параалімпійскіх гульняў у Лондане і Сочы, а таксама Дэфлімпійскіх гульняў 2013 года ў Афінах атрымаюць па 50, 30 і 20 тысяч долараў за залаты, срэбны і бронзавы медаль адпаведна. Памеры іх прэміяльных падвышаныя ў 1,7 — 2 разы.
Такія ж прэміі атрымаюць трэнеры, якія забяспечылі падрыхтоўку спартоўцаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.