Прэс-служба БДУ заяўляе, што няма ніякіх спісаў на адлічэнне
У БДУ няма спісаў на адлічэнне студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі 19 снежня. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца прэс-службы Жанна Васанская. Яна адзначыла, што на цяперашні момант не ведае, якія меры будуць прымацца ў дачыненні да студэнтаў. Але несумненна, што іх чакае размова з кіраўніцтвам БДУ:
Васанская: "Я вам клянуся ў тым, што ў нас няма ніводнага прозвішча, ні з суда ніякай паперы! А загад, па якім бы мы адлічалі? Ну што вы!.. З кожным, канешне, будзе індывідуальная гутарка. Адназначна, адбудзецца гутарка з кіраўніцтвам. Якія меры будуць прынятыя - наперад я ня ведаю, бо я нават не ведаю, ці ёсць там нашыя студэнты".
Нагадаем, "Беларускі партызан" паведаміў, што ў БДУ падалі на адлічэнне спіс з 27 студэнтаў.