Прэс-службы Лукашэнкі і Мядзведзева не пацвердзілі, што яны сустрэнуцца

Прэс-службы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі не пацвярджаюць інфармацыю пра запланаваную на 25 кастрычніка сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым. Нагадаем, пра запланаваны візіт сёння паведаміла расійская "Независимая газета". Выданне спасылалася на сваю крыніцу ў акружэнні расійскага прэзідэнта. Сярод тэмаў, якія могуць быць абмеркаваныя падчас сустрэчы, "Независимая газета" назвала пытанне адзінай валюты і праект Канстытуцыйнага акту. Нагадаем, на 3 лістапада прызначанае паседжанне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, на якім якраз мусіць разглядацца гэты праект.

Паводле БелаПАН, кіраўнік прэс-службы кіраўніка Беларусі Павел Лёгкі сказаў, што "пакуль не пацвярджае", што маскоўская сустрэча адбудзецца. А ў прэс-службе прэзідэнта Расіі спаслаліся на тое, што яны не анансуюць рабочы графік Дзмітрыя Мядзведзева.