Прэзідэнт Грузіі вітае заяву МЗС Беларусі па Абхазіі і Паўднёвай Асетыі

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вітае пазіцыю Беларусі па прыездзе на тэрыторыю Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі толькі з боку Грузіі, паведамляе GHN. “Я не магу не прывітаць вельмі адважнае рашэнне Беларусі, якая забараняе сваім грамадзянам парушаць законы Грузіі і папярэджвае іх аб прававой адказнасці ў сувязі з незаконным перасячэннем межаў Абхазіі ды  Паўднёвай Асеціі”, — заявіў Саакашвілі ў Тбілісі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі парламенцкай большасці.

Нагадаем, што МЗС Беларусі заклікаў сваіх грамадзян выконваць заканадаўства Грузіі ў выпадку паездкі ў Абхазію і Паўднёвую Асецію. Прыезд у гэтыя рэспублікі, напрыклад, з тэрыторыі Расіі пагражае крымінальным пераследам. Двое беларускіх грамадзян з-за гэтага нядаўна былі арыштаваныя ў Грузіі.