Прэзідэнту Туркменістана паставілі 21-метровую пазалочаную статую

У сталіцы Туркменістана Ашхабадзе адчынілі першую статую прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава, перадае BBC. Бердымухамедаў кіруе краінай з 2007 года.

Пазалочаны помнік мае ў вышыню 21 метр. Кіраўнік дзяржавы паказаны верхам на ахалтэкінскім скакуне з высока ўзнятай правай рукой. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў Дзень горада. Рашэнне пра помнік прыняў парламент, спаслаўшыся на "шматлікія звароты грамадзян".

Нагадаем, што папярэдні "Туркменбашы" Сапармурат Ніязаў паставіў у гонар сябе больш за 14 тысяч помнікаў па ўсё краіне. У іх ліку было некалькі залатых помнікаў, у тым ліку 14-метровая залатая статуя, якая круцілася ўслед за Сонцам. Кошт гэтай статуі ацэньваўся ў 10 мільёнаў долараў.

У адрозненне ад Ніязава цяперашні туркменскі лідэр пакуль устрымліваўся ад такога ўслаўлення сябе.

Фота — interfax.by