Пройгрыш сборнай Галандыі абыйшоўся Раманчуку ў скрыню літоўскага піва
Прайграную скрыню літоўскага піва "праставіў" Яраслаў Раманчук лідэру партыі АГП Анатолю Лябедзьку. Як расказаў Еўрарадыё палітык, яшчэ да пачатку чэмпіяната свету па футболе яны паспрачаліся наконт таго, хто стане пераможцам. Раманчук паставіў на Галандыю і прайграў. Раманчук: “Мне вельмі падабаецца атакуючы футбол галандцаў, яны з’яўляюцца прыкладам і ў іншых галінах – гандлі, інвестыцыях, тэхналогіях. Але менавіта ў гэтым кантэксце галандскі напор, атакуючы стыль вельмі моцна мне імпануе. Гэта нешта паміж механічнай гульнёй, якую паказвалі Нямеччына і Грэцыя, і феерычнай гульнёй Бразіліі ды Аргентыны”.
Калі б выграў Раманчук разам з Галандыяй, то Лябедзька прастаўляў бы скрыню квасу – Яраслаў увогуле не ўжывае алкаголю.
Дарэчы, нягледзячы на тое, што Раманчук, па яго словах, уважліва сочыць за падзеямі ў свеце футболу з 1994 года, сам штотыдзень ганяе мяч разам з Лябедзькам ды іншымі сябрамі і заключае пары на вынік матча, ставіць грошы на вынік у букмекерскай канторы эканаміст не раіць. Кажа, што гэта дарэмнае марнаванне грошай, часу і нерваў.