Прычына збіцця журналіста "Коммерсанта" — яго прафесійная дзейнасць?

Следства па справе аб нападзе на журналіста маскоўскай газеты "Коммерсант" Алега Кашына адпрацоўвае розныя версіі прычын здарэння. Адна з іх звязана з яго прафесійнай дзейнасцю.  Нагадаем, Алег Кашын быў жорстка збіты ўначы ў Маскве. У цяжкім стане ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю. Яму была зробленая аперацыя, лекары на некалькі дзён увялі Кашына ў стан штучнай комы.

Як паведамляе РІА Новости, журналіст спецыялізаваўся на грамадска-палітычнай тэматыцы, у прыватнасці асвятляў дзейнасць маладзёжных арганізацый, выступленні апазіцыі. праблему Хімкінскага лесу.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў генпракурору і міністру ўнутраных спраў прыняць усе меры для раскрыцця нападу на Алега Кашына.