Прыпынілі крымінальную справу па факце апаганьвання магіл у Курапатах
Прыпыненая крымінальная справа па факце апаганьвання невядомымі дзвюх пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Такое рашэнне тлумачыцца тым, што не былі ўстаноўленыя асобы, якіх меркавалі прыцягнуць да адказнасці.
БелаПАН нагадвае, што магілы каля Крыжа пакутаў былі раскапаныя ў пачатку красавіка. Акты вандалізму ва ўрочышчы адбываліся неаднаразова і толькі аднойчы злачынцы былі ўстаноўленыя. У траўні былі амніставаныя двое непаўналетніх мінчукоў, якіх абвінавацілі ў знішчэнні памятных крыжоў у Курапатах.