Прыватны фундатар пабудуе ў мінскім парку імя Чалюскінцаў новыя атракцыёны

Прыватны фундатар, які ў свой час набыў дзіцячыя каруселі для парку імя Горкага, усталюе тры новыя атракцыёны ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. Плануецца, што атракцыёны будуць змантаваныя да канца ліпеня. Якія гэта будуць каруселі, дырэктар прадпрыемства “Гарадскія паркі «Мінскзеленстрою» Аляксандр Лісоўскі пакінуў у сакрэце. Але паведаміў, што ўсе яны будуць экстрэмальныя – разлічаныя на наведвальнікаў, старэйшых за 16 гадоў. Фундатар выдаткуе на тры атракцыёны каля 500 тысяч долараў.

Да канца лета на месцы старога з'явіцца новы аўтадром. Аляксандр Лісоўскі адзначыў, што атракцыён з машынкамі, які належыць акцыянернаму грамадству “Белатракцыён”, пабудаваны больш за 30 гадоў таму.

На новы міні-цягнік і аўтадром выдаткавана 350 мільёнаў беларускіх рублёў.

"Минск-новости"