Прыём у ВНУ Беларусі на бюджэтныя месцы ў 2008 г. быў павялічаны на 410 месцаў
Прыём у вышэйшыя вучэбныя ўстановы Беларусі на бюджэтную форму ў 2006 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам. Розніца склала 410 месцаў, або 1,3 адсотка. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук. Па ягоных словах, дадатковыя бюджэтныя месцы былі размеркаваныя паміж ВНУ міністэрстваў аховы здароўя, культуры і абароны. Павялічаны прыём абітурыентаў-бюджэтнікаў на спецыяльнасці медыцынскага профіля амаль на 13%, спецыяльнасці будаўнічага профіля — на 7%. Скарочаны прыём на 3% на педагагічныя, юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці.
Аляксандр Жук адзначыў, што ў апошнія гады ў ВНУ зніжаецца конкурс на бюджэтныя месцы дзённай формы атрымання адукацыі. У 2008 годзе ён склаў 2,1 чалавека на месца. У 2006 годзе гэты паказчык складаў 2,6, у 2005-м - 2,9, у 2004-м - 3 чалавекі на месца.
У цяперашнім годзе на дзённую форму атрымання адукацыі ў дзяржаўныя ВНУ на 23 тыс. 862 бюджэтных месцы было пададзена 51 тыс. 867 заяваў. Гэта на 19% менш, чым у 2007 годзе.
БЕЛТА