Пуцін заявіў, што перамовы пра адзіную валюту з Беларуссю зайшлі ў тупік
Такую заяву ён зрабіў у інтэрв'ю "Комсомольской правде" падчас паездкі па Далёкім Усходзе. Па словах расійскага прэм'ер-міністра, Мінск вылучае патрабаванні, якія фактычна заблакавалі вырашэнне гэтага пытання. Першапачаткова, распавёў Пуцін, Беларусь выступала за тое, каб расійскія рублі маглі друкаваць як у Мінску, так і ў Маскве. Потым афіцыйны Мінск пагадзіўся мець сумесны Цэнтрабанк, але падчас прыняцця рашэнняў галасы мусілі ўлічвацца 50 на 50. Расія, па словах Пуціна, не магла пагадзіцца на такія несправядлівыя адносіны, бо беларуская эканоміка складае толькі 3% ад расійскай эканомікі.
У выніку, па яго словах, пытанне зайшло ў тупік, з якога няма выйсця.
У выніку, па яго словах, пытанне зайшло ў тупік, з якога няма выйсця.