П'яны экс-святар напаў на кіроўцу трамвая і абліў яго шампанскім (відэа)

Скандальны выпадак здарыўся ў расійскім горадзе Ніжні Тагіл, паведамляе espreso.tv.

Кіроўца трамвая падчас рэйса заўважыў на прыпынку барадатага мужчыну ў расе, які піў шампанскае з бутэлькі і паліў. Кіроўца спыніў трамвай і пачаў здымаць мужчыну на відэа.

Аднак барадачу не спадабалася такая ўвага. Ён залез у кабіну трамвая, абліў кіроўцу шампанскім, а потым пачаў біцца.

Супакоіць нецвярозага буяна ў расе ўдалося сумеснымі намаганнямі пасажыраў і мінакоў. Яго выпхнулі з трамвая. Пазней высветлілася, што барадаты мужчына — былы святар, адлучаны ад царквы праз п'янства.