П'яны мужчына разбіў на ганку міліцыі ёмістасць з ртуццю (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, беспрацоўны грамадзянін, які быў у стане алкагольнага ап'янення, ішоў у будынак Кастрычніцкага РАУС, каб здаць ртуць. Аднак на ганку ён упаў, ёмістасць разбілася і з яе выцекла каля 50 грам ртуці.

На месца прыехалі выратавальнікі, якія сабралі небяспечны метал. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота — МНС