П'яны пінчук пагражаў таксісту пісталетам, каб праехаць на чырвонае святло
У Пінску 48-гадовы мужчына пагражаў таксісту пісталетам, патрабуючы праезду на забараняльны сігнал святлафора. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Як паведамляе БелаПАН, увечары 28 лістапада на адным са скрыжаванняў горада непрацуючы мясцовы жыхар ехаў у прыватнай таксоўцы. Яго кіроўца спыніўся перад чырвоным сігналам святлафора. Пасажыр запатрабаваў праехаць скрыжаванне. Калі таксовец адмовіўся парушаць правілы дарожнага руху, пінчук дастаў зброю, падобны да пісталета Макарава.
Кіроўца, баючыся за сваё жыццё, праехаў скрыжаванне на чырвонае святло і падаў сігнал трывогі калегам. Тыя перадалі яго дыспетчару службы таксі, які выклікаў міліцыю.
Міліцыянты затрымалі зламысніка. У мужчыны забралі пнеўматычны пісталет МР-654К калібра 4,5 мм. Пасажыр быў у стане алкагольнага ап'янення.