Пётр Ялфімаў, Павел Неўмяржніцкі і Дзіяна Громава змагаюцца ў Лос-Анджэлесе
Беларускія
артысты знаходзяцца ў Лос-Анджэлесе ў
ЗША. Там яны спрабуюць свае сілы на 14-м
Сусветным чэмпіянаце выканаўчага
мастацтва, які працягнецца да 25 ліпеня.
Заваяваць сталіцу сусветных забаў спрабуюць спявак Пётр Ялфімаў, баяніст Павел Неўмяржніцкі, юная гомельская выканаўца Дзіяна Громава. Прыехаў у ЗША і танцавальны гурт "Палеская зорачка" з Мазыра.
Артысты сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускай, рускай і польскай дыяспар у Лос-Анджэлесе і Чыкага. Чакаецца іх знаёмства з агентамі, прадзюсарамі і вылучэнцамі амерыканскай шоў-індустрыі, паведамляе кіраўніца групы беларускіх артыстаў Маргарыта Корзун.