Пытанне Абхазіі і Паўднёвай Асетыі ў Мінску "замарозілі" да вясны
Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асетыі Палата прадстаўнікоў да вясны разглядаць не будзе. Пра гэта паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч. Паводле яго слоў, галасаванне Палаты прадстаўнікоў па гэтым пытанні можа адбыцца на вясенняй сесіі, якая адкрыецца 2 красавіка, інфармуе БелаПАН.