Р. Якаўлеўскі: Прыезд Пуціна можа быць небяспечны для суверэнітэта Беларусі
Каментуючы прыезд Ул.Пуціна ў Беларусь некалькі дзён таму міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, адзначыў, што візіт вельмі цікавы тым, што кіраўніку Беларусі шмат разоў адмаўлялі ў тэлефоннай размове з калегам: “Наколькі я ведаю, шмат разоў спрабаваў Лукашэнка тэлефанаваць Пуціну, але ж яму недвухсэнсоўна адмовілі. І гэта ўводзіць пэўную інтрыгу ў сустрэчу, якая мае адбыцца ў Мінску.
Тым больш, што прыкладна 17-18 снежня Пуцін мусіць абвясціць імя свайго пераемніка. Вельмі моцнае падазрэнне, што галоўнай тэмай гэтай сустрэчы будзе “славуты” канстытуцыйны акт так званай саюзнай дзяржавы і гэта для суверэнітэта Беларусі – небяспечна”.