Работы удзельнікаў пленэру памяці Яна Баршчэўскага выстаўлены ў Віцебску
У выстаўнай зале віцебскага аддзялення Саюза мастакоў адчынілася экспазіцыя па выніках пленэру памяці Яна Баршчэўскага. Некалькі дзясяткаў мастацкіх і графічных работ, габелены, інсталяцыя паказваюць наведвальнікам тую казачную, фантастычную, нават, калі гаварыць сучаснай мовай, фэнтэзійную Беларусь, пра якую расказаў пісьменнік у сваім славутым творы “Шляхціц Завальня”.
Пленэр быў арганізаваны культурна-асветніцкім цэнтрам Язэпа Драздовіча. У ім бралі ўдзел каля 30 мастакоў — як знакамітыя беларускія творцы, так і студэнты. Гэта ўжо сямнаццаты пленэр, што ладзіць цэнтр Язэпа Драздовіча, і амаль кожны з іх адкрывае беларусам якое-небудзь забытае імя з гісторыі.
Асабліва важна тое, што ў пленэрах бярэ ўдзел моладзь, лічыць Вадзім Баршчэўскі — адзін з арганізатараў пленэру і, дарэчы, нашчадак славутага роду Баршчэўскіх.
Вадзім Баршчэўскі: "Моладзь — гэта наша будучыня, і моладзь павінна ведаць наша мінулае. А ў нашым мінулым ёсць такая асоба, як пісьменнік Ян Баршчэўскі. Ён упершыню паказаў беларусаў беларусамі".