Рада па правах чалавека ААН скасавала мандат спецдакладчыка па Беларусі

Рада па правах чалавека ААН скасавала мандат спецдакладчыка па Беларусі Адрыяна Севярына. Пра гэта са спасылкай на прадстаўніцтва нашай краіны пры міжнародных арганізацыях у Жэневе піша “Интерфакс”. Мандат спецдакладчыка ліквідаваны таксама па Кубе. Згодна з прапановай Кітая, у будучыні суаўтарамі рэзалюцый па любых мандатах, датычных краінаў, павінны быць не менш за траціну чальцоў Рады па правах чалавека.