Радзькоў заклікаў "Белую Русь" рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў
Колькасць прапрэзідэнцкага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" дасягнула 100 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміў старшыня арганізацыі, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў у звароце да актывістаў, якое апублікавала "Народная газета". Па словах Радзькова, амаль траціна сяброў "Белай Русі" — гэта маладыя людзі да 30 гадоў.
Кіраўнік "Белай Русі" заявіў, што арганізацыю неўзабаве чакае галоўны іспыт — удзел у выбарах кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнік "Белай Русі" заявіў, што арганізацыю неўзабаве чакае галоўны іспыт — удзел у выбарах кіраўніка дзяржавы.