Рагачоўскі міліцыянт, які забіў дзяўчыну, 1 кастрычніка пачуе абвінавачанне

Пракуратура Гомельскай вобласці сфармулявала канчатковае абвінавачванне міліцыянту, які забіў дзяўчыну. Нагадаем, што трагедыя адбылася ў Купальскую ноч. Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", першапачаткова крымінальную справу пачыналі за замах на забойства. Але цяпер рагачоўскага ўчастковага вінавацяць у забойстве пры абцяжарваючых акалічнасцях. Імі лічыцца тое, што міліцыянт выстраліў беспадстаўна, не маючы важкіх матываў забойства.

На момант пачатку следства 22-гадовая бухгалтарка была яшчэ жывая. Але праз 10 дзён пасля фатальнага стрэлу ў міліцэйскай машыне памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

У дзень трагедыі ўчастковы з сябрамі выпіў не адну бутэльку гарэлкі, у яго крыві было выяўлена каля 1,8 праміле алкаголю.

У абласны суд справа рагачоўскага міліцыянта прыйдзе на наступным тыдні.