Раман Алеся Пашкевіча "Пляц Волі" атрымаў прэмію імя Валянціна Пікуля
Гістарычны раман старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча "Пляц Волі" ўганараваны прэміяй імя Валянціна Пікуля і залатым медалём Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў (Масква) "за гістарычную праўду". На рускую мову раман пераклаў Фёдар Яфімаў. Першая частка твору была апублікаваная ў часопісе "Нёман", аднак другую частку рэдакцыя выдання адмовілася публікаваць. У Расіі "Пляц Волі" упершыню ўбачыў свет сёлета на старонках лютаўскага нумара часопіса "Сибирские огни".
Прэмія Пікуля — другая літаратурная прэмія, якой адзначаны раман "Пляц Волі". Пасля выхаду ва Ўкраіне на ўкраінскай мове пад назовам "Майдан Волі" раман летась быў ганараваны дыпломам Міжнароднай акадэміі рэйтынгу папулярнасці (Кіеў) "Залатая фартуна".
Раман "Пляц Волі", прысвечаны станаўленню беларускай дзяржаўнасці ў пачатку XX стагоддзі, па-беларуску ўпершыню быў апублікаваны часопісам "Маладосць" у 1999—2000 гадах; асобнай кнігай быў выпушчаны выдавецтвам "Беллітфонд" у серыі "Беларускі гістарычны раман" у 2001 годзе.
У рамане-даследаванні Пашкевіч паказвае малавядомыя і невядомыя старонкі мінуўшчыны (Слуцкі збройны чын, барацьба за Беларускую Народную Рэспубліку, абвяшчэнне БССР, бальшавіцкія і польскія рэпрэсіі), а таксама дзейнасць беларускай дыяспары ў Літве, Латвіі, Чэхіі, Нямеччыне, Украіне і Польшчы.
БелаПАН
Фота — Радыё Свабода