Раманчук: Расійскі крэдыт можа выратаваць Беларусь у сусветным крызісе
Сусветныя кошты на нафту апусціліся ніжэй за 70 долараў за барэль. Як паўплывае гэтае зніжэнне на эканоміку Беларусі? Ці не з-за гэтага падзення коштаў золатавалютныя рэзервы нашай краіны знізіліся на 460 мільёнаў долараў? З гэтымі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да эканаміста Яраслава Раманчука. Ён нагадаў, што нафтаперапрацоўчы сектар з'яўляецца найбуйнешым падаткаплатнікам у Беларусі, а таксама найбуйнейшай крыніца даходаў.
Раманчук: Таму зніжэнне коштаў на нафту і пераход у гандлі з Расіяй на сусветныя цэны безумоўна адаб'ецца на тым, колькі гэты сектар будзе плаціць падаткаў, колькі з яго можна будзе сцягнуць на іншыя галіны эканомікі.
Разам з тым эканаміст адзначыў, што нельга адназначна звязваць зніжэнне золатавалютнага рэзерву Беларусі з падзенем коштаў на нафту. На гэта паўплывала некалькі фактараў.
Раманчук: Калі павялічвалася неакрэсленасць будучыні, рызыка фінансавых аперацыяў, калі фінансавыя структуры Захаду, па сутнасці, замарозілі фінансавы рынак, людзі пачалі канвертаваць рублі ў долары. Значна павысіўся попыт на валюту. Таму Нацыянальны банк, каб уратаваць стабільнасць беларускага рубля, пачаў прадаваць свае рэзервы.
Па словах Я.Раманчука, у Беларусі нізкі плацежны баланс, а таксама расце дэфіцыт у гандлёвым балансе. Эканаміст адзначае, што такая ж сітуацыя была год-паўтара таму ў Расіі, Бразіліі, краінах Азіі. І калі ўрад не будзе нічога рабіць, то Я.Раманчук прагназуе далейшае скарачэнне валютных рэзерваў і толькі расійскі крэдыт зможа на нейкі час стабілізаваць сітуацыю.