Расія ад 1 лютага ўздымае стаўкі вывазнога мыта на нафту і нафтапрадукты

Расійскі ўрад зацвердзіў стаўкі вывазнога мыта на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, вырабленых з нафты, якія вывозяцца за межы Расіі і дзяржаваў Мытнага саюза, паведамляе БелаПАН.  Ад 1 лютага экспартнае мыта на расійскую нафту ўзрасце на 9,1% і дасягне 346,6 долара за тону. Мыта на светлыя нафтапрадукты складзе 232,2 долара за тону (цяпер гэта 226,2), а на цёмныя — 161,8 долара (цяпер 121,9).
 
Нагадаем, што 9 снежня ў Маскве было падпісана беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб размеркаванні экспартнага мыта. Згодна з дакументам, ад 1 студзеня Расія пастаўляе ў Беларусі ўсю нафту бяспошлінна. Беларусь са свайго боку павінны пералічваць у бюджэт Расіі ўвесь аб’ём экспартнага мыта на нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай нафты, якія вывозяцца за межы Мытнага саюза.