Расія і Казахстан аб'яднаюцца ў Мытным саюзе без Беларусі

Кіраўніцтва Казахстана і Расіі вырашыла ўвесці з 1 ліпеня ў дзеянне Мытны кодэкс на двухбаковай аснове і ўступаць у СГА таксама ў двухбаковым фармаце. У пятніцу ў Санкт-Пецярбургу прайшло паседжанне Вышэйшага органа Мытнага саюза. У ім прынялі ўдзел толькі кіраўнікі ўрадаў Расіі і Казахстана. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжанне не прыехаў.

Праўда, на паседжанні прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Сідорскі ў тэлефоннай гутарцы з ім пацвердзіў імкненне Мінску працягваць працу ў фармаце Мытнага саюзу, перадае інтэрнэт-газета "Взгляд".

Расія і Казахстан дамовіліся з 1 ліпеня ўвесці ў дзеянне Мытны кодэкс на двухбаковай аснове, не чакаючы Беларусь. У той жа час Пуцін падкрэсліў, што Беларусь можа далучыцца да ўсіх дамоваў і рашэнняў, прынятых у рамках другога этапу фармавання Мытнага саюзу.

Акрамя таго, Расія і Казахстан дамовіліся ўступаць у СГА ў двухбаковым фармаце, калі Беларусь не далучыцца да дамоваў у рамках Мытнага саюзу.


Фота: Altracing.ru