Расія можа павялічыць колькасць войскаў на мяжы з Еўропай
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыпыненні ўдзелу Расіі ў Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) і звязаных з ім міжнародных дамовах. Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскага прэзідэнта. Дакумент быў падпісаны ў Парыжы 19 лістапада 1990 года і набыў моц 9 лістапада 1992 года.
Ён абмяжоўвае размяшчэнне няядзерных сіл у еўрапейскай частцы Расіі для таго, каб паміж Захадам і Усходам была раўнавага войскаў.
Масква заяўляе, што ваенныя сілы НАТО не адпавядаюць расійскім. Дзеянне ДЗУСЕ прыпыняецца праз 150 дзён "да таго часу, пакуль краіны НАТО не ратыфікуюць Пагадненне аб адаптацыі і не пачнуць добрасумленна выконваць гэты дакумент".
Брусель ужо адрэагаваў на рашэнне Масквы. Заяву НАТО наконт гэтага агучыў прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Джэймс Апатурай.
"НАТО лічыць гэты дагавор найважнейшым краевугольным каменем еўрапейскай стабільнасці, і [саюзнікі] хацелі б, каб гэты дагавор быў ратыфікаваны як мага хутчэй, — сказаў Апатурай. — НАТО шкадуе аб рашэнні Расійскай Федэрацыі. Гэта крок у няправільным кірунку".
БелаПАН