Расія мяркуе, што малочны гандаль з Беларуссю спынены на некалькі тыдняў

У Мінэканамразвіцця РФ лічаць, што ўсе пытанні гандлю малочнай прадукцыяй з Беларуссю будуць урэгуляваныя на працягу некалькіх тыдняў. Як заявіў намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Андрэй Сляпнёў, пасля гэтага гандаль будзе аднаўляцца. Па звестках "Інтэрфакса", ужо ўсталяваны баланс па пастаўках малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію.

Сляпнёў паведаміў, што згодна з гэтым балансам адбудзецца пэўнае павелічэнне паставак з Беларусі ў Ратю сыроў і тварагу і пэўнае паніжэнне аб'ёмаў сухога малака.