Расія павінна радавацца беларускаму сухому малаку - віцэ-прэм'ер Сямашка
Расія павінна радавацца сухому малаку, якое пастаўляецца з Беларусі. Такую заяву зрабіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Ён лічыць неабаснаванымі прэтэнзіі расійскага ўраду ў адносінах паставак беларускага малака.
"З боку Расіі ўчора-пазаўчора пайшла хваля, што беларусы завалілі танным сухім малаком. Нейкі нонсэнс, радаваліся б, што з Беларусі пайшло таннае малако", - цытуе словы Сямашкі падчас выступу на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі "Інтэрфакс".
Нагадаем, 24 чэрвеня першы віцэ-прэм'ер Віктар Зубкоў даручыў разгледзець пытанні цэнавой палітыкі Беларусі пры пастаўках сухога малака. Таксама было агучана, што Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі рыхтуе прапановы па абмежаванні імпарту малака, найперш з Беларусі.
Паводле словаў Зубкова, Беларусь вельмі актыўна падтрымлівае сваіх вытворцаў малака, у выніку чаго расійскія таваравытворцы не могуць канкураваць з беларускім імпартам у кошце.