Расія прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Таксама ён заклікаў іншыя дзяржавы прыняць такое рашэнне.
"Гэта нялёгкі выбар, але гэта адзіная магчымасць захаваць жыцці людзей", - адзначыў ён у сваёй заяве.

Намеснік міністра замежных спраў Грузіі Гіга Бакерыя назваў указ Мядзведзева "анексіяй Масквой грузінскай тэрыторыі", паведамляе Reuters.