Расія ўпершыню папрасіла дапамогі ў Польшчы ў расследаванні авіякатастрофы
Расійская пракуратура звярнулася да Польшчы з просьбай дапамагчы ў высвятленні ўсіх акалічнасцяў крушэння прэзідэнцкага Ту-154 пад Смаленскам. Пра гэта паведамляе польскі партал TVN24. Пракуратуры патрэбная ўся інфармацыя наконт арганізацыі пералёту польскім бокам. Расіяне хочуць, каб палякі правялі праслухоўванні сваіх сведкаў і пераслалі ўсе неабходныя дакументы. Польская пракуратура павінна разгледзець зварот калег у бліжэйшыя дні.
Нагадаем, Расія просіць дапамогі ў Польшчы першы раз ад пачатку расследавання. Польшча, у сваю чаргу, ужо некалькі разоў звярталася да расійскіх пракурораў, аднак ніводнага адказу так і не дачакалася.