Расія ўвяла абмежаванні на правоз вадкасцяў у салоне самалёта

Міністэрства транспарту РФ увяло абмежаванні на правоз вадкасцяў у салоне самалётаў. Загад аб новых правілах правядзення перадпалётнага і пасляпалётнага даглядаў, падпісаны міністрам транспарту РФ Ігарам Лявіціным, апублікаваны ў пятніцу ў “Российской газете”.

Правілы набудуць моц праз 10 дзён пасля публікацыі, 27 жніўня. Згодна з імі, аб’ём ёмкасцяў, якія ўтрымліваюць вадкасці і іншыя аналагічныя прадукты, не павінен перавышаць 100 мл (максімальны аб’ём, пазначаны на ўпакоўцы).

Ёмкасці, максімальны аб’ём якіх перавышае 100 мл, нават калі яны запоўненыя часткова, да перавозкі не прымаюцца. За выключэнне прымаюцца лекі, дзіцячае харчаванне і спецыяльныя дыетычныя патрэбы.

Абмежаванні датычацца і правозу алкагольных напояў. У прыватнасці, алкагольныя напоі з утрыманнем больш 24 %, але не больш за 70 % алкаголю па аб’ёме ў ёмкасцях павінныя правозіцца ў тары ўмяшчальнасцю не большай за 5 д і прызначанай для рознічнага гандлю.

Адзін пасажыр можа правесці не больш за 5 л такіх алкагольных напояў. Вадкасці, набытыя ў крамах бяспошліннага гандлю ў аэрапорце ці на борце паветранага судна, павінны быць упакаваныя ў надзейна запячатаны пластыкавы (апламбаваны) пластыкавы пакет з забеспячэннем доступу да змесціва пакета цягам палёту.

Згодна з апублікаваным загадам, адзін пасажыр можа правозіць адзін тэрмометр, адзін ртутны танометр у стандартным футляры, па адной газавай запальнічцы, а таксама не больш за 100 мл 3%-га перакісу вадароду, паведамляе Інтэрфакс.