Расіяне пабудуюць у Беларусі завод па вытворчасці механізмаў для канапаў
Завод па вырабе механізмаў для канапаў пабудуюць расіяне ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". Такі завод ужо дзейнічае пад Масквой. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ Алег Хвалюк: Хвалюк: "Гэта не проста адкрыццё-закрыццё канапаў, гэта складаны кінематычны механізм двайнога, трайнога складвання, з магчымасцю высоўвання ўсялякіх раскладанак, з выкарыстаннем матрацаў, у тым ліку спружынных. Гэта будзе сур’ёзная вытворчасць. Плошча завода будзе 15-20 тысяч квадратных метраў".
Беларусь прываблівае замежнікаў недарагой працоўнай сілай, сказаў спадар Хвалюк. Для завода пабудуюць дапаможнае прадпрыемства па выпуску танкасценных жалезных труб. Яго пачнуць будаваць увесну. Аднак неабходна, каб з увядзеннем з 1 ліпеня Мытнага саюза захаваліся беларускія нарматывы для рэзідэнтаў СЭЗ. У Беларусі заяўлены і напрацаваны капітал прадпрыемства-рэзідэнта СЭЗ мае быць 1 мільён еўра, у Расіі толькі заяўлены мусіць быць у 15 разоў большы, адзначыў спадар Хвалюк.