Расіянін нелегальна ішоў з Беларусі на Comedy Club у Латвію
36-гадовага жыхара Бранскай вобласці ў ноч на 7 жніўня затрымалі беларускія памежнікі.
Расіянін патлумачыў свае дзеянні тым, што спяшаўся ў Юрмалу для ўдзелу ў конкурсе Comedy Club. Свой аўтамабіль ён пакінуў у Беларусі ды з дапамогай жыхара Браслава (яму было паабяцана ўзнагароджанне) спрабаваў пешшу перайсці мяжу. Аднак у 200 метрах ад тэрыторыі Латвіі абодва мужчыны былі затрыманыя.
Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі адзначае, што конкурс у Юрмале закрыўся яшчэ 3 жніўня, таму тлумачэнні грамадзяніна Расіі беларусаў не задаволілі. Яго прызналі парушальнікам дзяржаўнай мяжы. Мужчыне пагражае штраф, дэпартацыя ці нават пазбаўленне волі.
Фота — bymedia.net