Расіянін вёз больш за 17 тон лому чорнага металу пад выглядам бульбы
У Лунінецкім раёне міліцыянты сарвалі спробу незаконнага вывазу ў Расію лому чорнага металу. 17,5 тоны парушальнік вывозіў пад выглядам бульбы. Як паведамляе БелаПАН, груз перавозіў у аўтамашыне "КамАЗ" жыхар горада Навазыбкаў Бранскай вобласці Расіі. Яго затрымалі 6 чэрвеня супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лунінецкага РАУС і аддзела аховы. Лом чорнага металу быў прыкрыты мяхамі з бульбай. Ні на бульбу, ні на металалом у расіяніна не было дакументаў.
Паводле папярэдніх звестак, канфіскаваны лом быў набыты ў нелегальных скупшчыкаў і прызначаўся для продажу на тэрыторыі Расіі.
Паводле папярэдніх звестак, канфіскаваны лом быў набыты ў нелегальных скупшчыкаў і прызначаўся для продажу на тэрыторыі Расіі.