Расійскі акцёр у кватэры ў Мінску захоўваў экстазі ў камодзе з бялізнай
У Мінску міліцыяй пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення "Алмаз" быў затрыманы 27-гадовы расіянін. Ён захоўваў у кватэры па вуліцы Леніна ў камодзе з бялізнай дзве таблеткі экстазі, а каля камп'ютэра ляжала марыхуана, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Адзначаецца, што раней мужчына жыў і працаваў у Расіі, здымаўся ў адным з дзіцячых гумарыстычных кінажурналаў. У Беларусь ён пераехаў пасля таго, як ажаніўся на мінчанцы. У адносінах расіяніна распачалі крымінальную справу па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia