Расійскі апазіцыянер: Грузія здала беларускую апазіцыю Лукашэнку
Пра гэта заявіў Канстанцін Лебедзеў, асуджаны за пратэсты ў Маскве ў траўні мінулага года.
Ён пайшоў на здзелку са следствам і атрымаў 2,5 года калоніі. Сярод расійскай апазіцыі Лебедзева вінавацяць у здрадзе і кажуць, што ад яго дзеянняў пацерпяць іншыя яго паплечнікі.
У інтэрв'ю газеце "Коммерсант" апазіцыянер распавёў пра кантакты апазіцыі з Грузіяй і пра свае паездкі ў Беларусь. Па словах Лебедзева, у нашай краіне ён нібыта працаваў некалькі разоў па даручэнні грузінскага мільянера Гіві Таргамадзэ. Лебедзеў кажа, што некалькі разоў правяраў праўдзівасць паведамленняў беларускіх апазіцыянераў аб праведзеных акцыях.
Таксама ён кажа, што з 2008 года беларускі рэжым замірыўся з Грузіяй і актыўныя кантакты былі са Сцяпанам Сухарэнкам, тагачасным кіраўніком КДБ. Па словах Лебедзева, Грузія хацела, каб Лукашэнка адвярнуўся ад Расіі. У адказ грузіны здалі КДБ усе свае звесткі па беларускай апазіцыі, "з якой яны працавалі вельмі даўно і ўклалі туды шмат грошай".
Фота — ridus.ru