Расійскі бомж збіраўся трапіць у Польшчу на складным веласіпедзе
Ваеннаслужачыя Брэсцкай пагрангрупы 4 кастрычніка ў некалькіх метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы затрымалі мужчыну, які спрабаваў незаконна трапіць у Польшчу на складным веласіпедзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Дакументаў у затрыманага не было. Як патлумачыў сам парушальнік, ён грамадзянін Расіі, бомж, збіраўся трапіць у Еўропу ў пошуках лепшых умоў жыцця.
БелаПАН
Дакументаў у затрыманага не было. Як патлумачыў сам парушальнік, ён грамадзянін Расіі, бомж, збіраўся трапіць у Еўропу ў пошуках лепшых умоў жыцця.
БелаПАН