Расійскім журналістам зноў паказалі клопат пра беларускіх бюджэтнікаў
Ніводная сацыяльная праграма Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не скарацілася. Пра гэта Еўрарадыё заявіла прэс-сакратар ведамства Галіна Трафіменка. Трафіменка: У нас ніводная сацыяльная праграма не скарацілася, не ўрэзалася. Ідзе будаўніцтва, рэканструкцыя дамоў-інтэрнатаў, санаторыяў. Прэідэнт, як і абяцаў, сваё слова трымае. Вось я ўчора вазіла групу расійскіх журналістаў па нашых аб’ектах, два дні.
Па словах Галіны Трафіменкі, два дні яна вазіла 30 расійскіх журналістаў па сацыяльных аб’ектах. 11 чэрвеня расійскім журналістам паказалі будаўніцтва водалякарні ў рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы. Рэканструкцыя, уцяпленне будынка — усе работы вядуцца за кошт дзяржбюджэту. У санаторыі “Бярэзіна” толькі што здалі ў эксплуатацыю новы корпус і засялілі.
Нагадаем, што напрыканцы траўня кіраўнік Беларусі сваім указам значна скараціў бюджэт краіны.
Глядзі таксама:
Дэпутаты шукаюць новы бюджэт у інтэрнэце!
У Беларусі зніжаны расходы на чарнобыльцаў і міліцыянтаў
Фінансаванне рэканструкцыі Купалаўскага тэатра абрэзалі