Расійскія дзеці, якія не маглі выехаць з Брэсту, сёння вернуцца на радзіму

Група расійскіх дзяцей, якая не мае грошай на білеты і ўжо тры дні знаходзіцца ў Брэсце, сёння зможа вярнуцца на радзіму. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Віталь Аксёнаў, інфармуе "Інтэрфакс". Паводле яго слоў, грошы за пражыванне ў брэсцкай гасцініцы (расіяне некалькі дзён жылі там у крэдыт) і на білеты сёння былі атрыманыя. Таму ўсе 39 дзяцей будуць адпраўленыя цягніком у Расію.

Нагадаем, дзеці ад 9 да 15 гадоў з Екацярынбурга - ўдзельнікі творчага дзіцячага калектыву - вярталіся з польскага горада Легніца, дзе яны ўдзельнічалі ў фестывалі "Дні культуры Урала". Аднак у арганізатара паездкі - Міжрэгіянальнага цэнтра падтрымкі адукацыі, культуры і мастацтва - аказаліся квіткі толькі да Брэста.

Сітуацыяй зацікавіліся расійскія праваахоўныя органы, якія затрымалі ў Екацярынбургу арганізатара паездкі дзяцей у Польшчу. Жанчына атрымала ад бацькоў дзяцей каля 12 тысяч долараў на аплату дарожных выдаткаў, але грошы кудысьці зніклі.