Расійскія футбольныя фанаты збіраюцца ўчыніць разборкі ў Мінску

Фанаты расійскіх футбольных клубаў — ЦСКА і "Зеніт" — заявілі аб намеры акупіраваць Мінск для сваіх разборак. На апошняй сустрэчы каманд "вайскоўцы" нават разгарнулі вялікі плакат, на якім былі намаляваныя дзве дарогі з Піцербурга і з Масквы, якія вядуць у Мінск.

Як высветліў інтэрнэт-часопіс "Ежедневник", аб намерах расійскіх футбольных фанатаў мінская міліцыя нічога не ведае.