Расійскія міліцыянты будуць суправаджаць у Мінск балельшчыкаў "Зеніта"

На спеццягніку прыедуць у Мінск, дзе 5 лістапада пройдзе матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - "Зеніт", балельшчыкі піцерскага футбольнага клуба. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", суправаджаць цягнік будуць супрацоўнікі расійскай транспартнай міліцыі.
Чакаецца, што той жа спеццягнік павязе балельшчыкаў у Пецярбург пасля матчу. Праваахоўныя органы прагназуюць, што на матч у беларускую сталіцу прыедзе не менш за 4 тысячы балельшчыкаў "Зеніта".