Расійскія ракетныя комплексы ў Беларусі не змогуць супрацьстаяць сілам NATO
Размяшчэнне ў Беларусі расійскіх ракетных комплексаў “Іскандэр” не можа супрацьстаяць элементам сістэмы Супрацьракетнай абароны ЗША. Пра гэта заявіў прэс-сакратар NATO Джэймс Апатурай. Паводле яго словаў, “любыя дыскусіі пра тое, каб пагражаць Заходняй
Еўропе размяшчэннем ракет, - анархічныя, непажаданыя і марныя”.
Нагадаем, напярэдадні камандуючы Ракетнымі войскамі Расіі генерал-палкоўнік Уладзімір Зарэцкі заявіў, што “пастаўка расійскага ракетнага комплекса “Іскандэр” у Беларусь можа стаць варыянтам асіметрычнага адказу на разгортванне ў Еўропе амерыканскай Супрацьракетнай абароны”.
Расійскі бок абяцае беларускаму кіраўніцтву пастаўляць гэтае найноўшае ўзбраенне па льготных цэнах.
БелаПАН