Расійскія войскі абстралялі Кіеў ракетамі: пацярпела грамадзянка Расіі
Ратавальнікі працуюць у разбуранай шматпавярхоўцы / Reuters
Расійскія войскі абстралялі ракетамі Кіеў раніцай 26 чэрвеня. Адна з іх трапіла ў жылы дзевяціпавярховік. Мэр Кіева Віталь Клічко распавёў, што пад заваламі дома знаходзяцца людзі. Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка піша, што адна з выратаваных жанчын — грамадзянка Расіі. Яе дачку таксама ўдалося выратаваць, а муж загінуў.
На месцы працягваюць працаваць ратавальнікі.
Да 11 раніцы ў Кіеве зноў паветраная трывога.